Ведай свае

Полнотекстовая база данных
"Край мой Магiлеўшчына"
Фактаграфiчная лiтаратурная
краязнаўчая база
даных
"Таленты ад роднай зямлi"




                



ЗНАМЯНАЛЬНЫЯ І ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ НА 2016 ГОД МАГІЛЕВА І МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ  

1616 — 400 год з часу з аснавання Магілѐўскай брацкай друкарні 

Магілѐўская  брацкая  друкарня  дзейнічала  ў  г.  Магілѐве з перапынкам у 1616—1773 гг. У 1616 г. выдадзены “Служэбнік”, у 1619 г. — “Евангелле вучыцельнае” К. Т. Стаўравецкага. Затым друкарня на нейкі час спыніла дзейнасць. 

19.03.1633 г. кароль Уладзіслаў IV выдаў Магілѐўскаму праваслаўнаму брацтву прывілей на права адкрыцця друкарні і выданне вучэбных і іншых кніг  на  “рускай”  (старабеларускай  і  царкоўна-славянскай),  грэчаскай, лацінскай  і  польскай  мовах.  У  1636—1638  гг.  гэта  права,  верагодна,  было перададзена Спірыдону Собалю, які  выдаў “Буквар языка славенска” (1636).

У  1676  г.  брацтва атрымала  ад  караля  Яна  III  Сабескага прывілей  на адкрыццѐ  друкарні  пры  Богаяўленскім  манастыры  і  выданне  кніг  на беларускай і польскай мовах. У 1680 г. друкарню ўзначаліў М. Вашчанка, які ў 1698 г. атрымаў на яе прывілей без дазволу брацтва і стаў выдаваць кнігі ад свайго  імя.  У  1701  г.  брацтва  дамаглося  пацверджання  свайго  ранейшага

прывілея  на  друкарню.  У  канцы  ХVІІ  —  пачатку  ХVІІІ  стст.  у  друкарні выдаваліся царкоўныя, навучныя і палемічныя творы: “Псалтыр”, “Акафісты і каноны” (абодва 1693), “Малітваслоў” (1695), “Дыоптра” (1698), “Часаслоў” (1762) і інш.

У апошнія гады дзейнасці друкарня перавыдавала раней надрукаваныя кнігі. Адыграла значную ролю ў пашырэнні асветы ў Беларусі.  

1636 — 380 год з часу заснавання Магілѐўскага Свята-Мікольскага жаночага манастыра  


 Магілѐўскі  Свята-Мікольскі жаночы манастыр  (1636,  г.  Магілѐў)  заснаваны  як праваслаўны. Кіеўскі мітрапаліт Пѐтр Магіла атрымаў  згоду  ад  польскага  караля Уладзіслава  IV  на  будаўніцтва  ў  пойме  р. Днепр  Свята-Мікольскага  храма  з памяшканнямі.  У  1637  г.  была  пабудавана драўляная  Мікольская  царква  і  пры  ѐй  келлі для  жаночага  манастыра.  У  1646  г.  кароль дазволіў жыхарам Магілѐва пабудаваць мураваную царкву ў гонар  Святога Мікалая. Мураваны Мікалаеўскі летні сабор манастыра асвячоны ў 1672 г. Да 1719  г.  манастыр дзейнічаў  як  жаночы,  потым  пераўтвораны ў  мужчынскі, які быў у 1754 г. закрыты, Мікольская царква стала прыходскай.

          У  1755  г.  свяціцель  Г.  Каніскі  адчыніў  пры  храме  друкарню,  у  якой друкаваліся царкоўна-багаслоўскія, духоўна-маральныя кнігі.  

У  1755—1934  гг.  комплекс  манастыра  належыў  прыходу.  На  яго тэрыторыі  і  ў  будынках  дзейнічалі  двухкласнае  царкоўна-прыходскае вучылішча  і  багадзельня.  На  тэррыторыі  манастыра  ў  1793—1796  гг. пабудавалі цѐплую царкву ў імя прэпадобнага Ануфрыя Вялікага. 

У  1934  г.  храм  быў  зачынены.  Царква  пераўтворана  ў  перасыльную турму (1936—1937), у 1946 г. — у кніжную базу, затым — у склад розных матэрыялаў. 

Манастыр зноў адчынены рашэннем Сінода Беларускага экзархата ад 18.10.1991  г.  Атрымаў  іканастас  сабора,  які  ўпрыгожвае  яго  зараз (21.05.1998).  Пры  манастыры  дзейнічае  нядзельная  школа,  сястрынства міласэрнасці.

1946 — 70 год з часу адкрыцця ўстановы адукацыі “Магілѐўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А. С. Пушкіна” 

Магілѐўскі  дзяржаўны  бібліятэчны каледж  імя  А.  С.  Пушкіна  пачаў  сваю дзейнасць  у  1946  г.  у  памяшканні  культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай у г. Магілѐве.  У  1948  г.  пераведзены  ў  Мінск  і перайменаваны ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум. Першы  выпуск  маладых  спецыялістаў  у колькасці 55 чалавек адбыўся ў 1949 г.  У чэрвені 1949 г. Прэзідыўм Вярхоўнага Савета  БССР  прысвоіў  тэхнікуму  імя  А.  С.  Пушкіна.  У  1950  г.  адкрыта завочнае аддзяленне.  


У жніўні 1961 г. тэхнікум перавялі з Мінска ў Магілѐў і размясцілі ў будынку  машынабудаўнічага  інстытута.  З  гэтага  моманту  ѐн  пачаў  сваю дзейнасць як Магілѐўскі бібліятэчны тэхнікум імя А. С. Пушкіна. У 1967 г. пераехаў у новы будынак. У 2009 г. атрымаў сучасную назву. 

Прымае асоб з сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзѐннае і завочнае, на бюджэтнай і  платнай  аснове.  У 2014/15 навучальным годзе  спецыяльнасці:

бібліятэказнаўства  і  бібліяграфія;  дакументазнаўства  і  дакументацыйнае забеспячэнне кіравання.

З 1994 г. функцыянуе бесперапынная інтэграваная сістэма прафесійнай адукацыі  “каледж-універсітэт”  з  факультэтам  інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

З  2014  г.  працуе  аддзяленне  павышэння  кваліфікацыі  для  кіруючых работнікаў і спецыялістаў сістэмы культуры Магілѐўскай вобласці. 

1976 — 40 год з часу стварэння Магілѐўскага абласнога тэатра лялек


  Магілѐўскі  абласны  тэатр  лялек створаны  ў  1976  г.  пры  гарадскім  Доме культуры  з выпускнікоў  культурна-асветніцкага  вучылішча  і  ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Адкрыўся ў 1977 г. спектаклем “Тыграня Петрык” Г. Янушэўскай і  Я.  Вількоўскага.  З  1979  г.  —  у  асобным будынку  —  помніку  архітэктуры  ХІХ  ст.  (у 2011 г. рэканструяваны). 

У  рэпертуары  спектаклі  для  дзяцей,  дарослых  і  сямейнага  прагляду: “Дзіўныя  прыгоды  ката  ў  ботах”  паводле  Ш.  Перо,  “Ясная  Зорка”  А. Вярцінскага, “Піліпка і Ведзьма” С. Кавалѐва, “Карлік Нос” В. Гаўфа, “Дзікае паляванне караля Стаха” паводле У. Караткевіча, “Канікулы      дагары     нагамі” В. Корнева і І. Казакова, “Снежная кветка” С. Казлова і інш. Калектыў тэатра працуе  над  арыгінальнасцю  рэпертуару,  звяртаецца  да  сусветна  вядомых твораў і беларускага фальклору.

У пастаноўках, акрамя лялек розных сістэм (трасцінавых,  пальчаткавых,  планшэтных,  марыянетак,  масак),  выкарыстоўваюцца магчымасці сучасных тэхналогій. 

         Пры складанні выкарыстаны 

Каляндар знамянальных і памятных дат па Магілѐўскай вобласці

на 2016 год : бібліяграфічны паказальнік / Установа культуры “Магілѐўская

абласная  бібліятэка  імя  У.  І.  Леніна”,  Аддзел  беларускай  і  краязнаўчай

літаратуры  ;  [складальнікі:  В.  У.  Сярнова,  В.  М.  Бязмен  ;  рэдактар  Т.  М. Калініна  ;  адказны  за  выпуск  В.  А.  Чумакова].  —  Магілѐў  :  Магілѐўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, 2015. — 150 с. ; іл.